Home

02 Ліс 2007

sadful

Мая думка наконт селетнега шэсця на Дзяды.

Пішу зараз, таму што не было часу выказаць свае ўражванні раней.
Калі быць дакладным, то думка ў мяне адна. Я лічу, што людзі, якія гавораць аб  непалітычнасці гэтай акцыі  памыляюцца. Канешне, у першую чаргу людзі  ідуць, каб ушанаваць сваіх продкаў. Але, калі мы робім нейкае шэсце, то трэба выкарыстоўваць гэты шанец па максімуму.
Калі гэтая акцыя непалітычная, то навошта ісці ў Курапаты разам? Кожны, каму гэта патрэбна, прыйдзе туды і сам. Старым бабулям і дзядулям будзе нават лягчэй, таму што яны будуць ехаць на нейкім транспарце, а не рухацца пехам. Але мы ідзем разам, і гэта аўтаматычна пераўтварае акцыю ў палітычную.
У гэтым годзе было вельмі тупа. Людзі прынеслі расцяжкі "Свабоду Казуліну!" і іншыя. А потым, калі пачаліся стандартныя выкрыкі "Жыве Беларусь!", "Свабоду палітвязням!" высветлілася, што быццам акцыя непалітычная, таму крычаць нейкія лозунгі нельга. 
Выглядала гэта ўсё вельмі неадназначна...Людзі ідуць са сцягамі, з расцяжкамі, і размаўляюць паміж сабою. Ніхто нічога не крычыць. Ва ўсіх радасныя твары...Жалобнае шэсце...
Я спадзяюся ў наступным годзе не будзе падобнай фігні. Людзі будуць разам крычаць "Жыве Беларусь!", разам спяваць песні. А калі нехта пачне абурацца наконт "непалітычнасці" акцыі, няхай ідзе ў Курапаты адзін.

29 Кст 2007

sadful

Кантраст

Жадаеце адчуць сапраўдны кантраст? 
Схадзіце спачатку на Дзяды, а потым адразу ў Нацыянальную Бібліятэку...як гэта зрабіў учора я.
sadful

Ліс 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Рэклама

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com