Home

23 Ліс 2007

sadful

Снег на галаву.

Сёння са мной адбыўся цікавы выпадак.  Самі ведаеце, якое ў нас зараз надвор'е. Снег растае і ўсё такое...
Дык вось. Іду я сабе сёння па вуліцы Смалячкова, нікога не чапаю. І тут - БАЦ! - прама на мяне з даху 5-павярховага дому падае снежны ком...Адчуванне не з самых прыемных. Тым больш, што я быў без шапкі. Уявіце сабе вочы мінакоў, якія гэта бачылі. Думаю, іх уразіла тое, што я амаль  не спыніўся, а працягнуў ісці далей. Ну і, канешне ж, іх уразіла "трапнасць" снегу. Яны яшчэ доўга кідалі на мяне здзіўленыя позіркі. А хлопец, які шоў мне насустрач, пераходзячы бліжэй да дарогі далей ад дамоў, выдаў нешта накшталт:"Чувак, не ходи здесь, убьет нафиг..."
Потым хадзіў па горадзе з мокрай галавой.
Уяўляю, што б было, калі б акрамя снегу, тым было яшчэ і трошачкі лёду...
Таму папярэджваю, будзьце ўважлівы, калі ласка! Асабліва на вуліцы Смалячкова. Ды і ўвогуле, каля іншых 5-павярховых дамоў.
Цэтлікі: ,
sadful

Ліс 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Рэклама

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com