Учора быў на другім дні Адборышча да Басовішча.
У цэлым усё спадабалася, але былі некаторыя адмоўныя моманты.
Першым выступаў гурт Indiga(па-за конкурсам канешне). Чуў іх ужывую упершыню і быў прыемна здзіўлены. Мне вельмі спадабалася.
Ну а потым была конкурсная праграма.
Першы гурт - Happy three friends. Вельмі цікавы гурт, жадаў бы, каб іх музыка была ў мяне на кампе. Між іншым, падчас іх выступу мне чамусьці здавалася, што гэта імправізацыя:))
Другі гурт - Абшар. На маю думку, у вакаліста гэтага гурта існуюць праблемы ў адносінах да іншага полу. Таму такія тэксты ды паводзіны на сцэне, знешні выгляд.
Трэці гурт - здаецца COR-SET. Ад гурта з такой назвай чакаў большага. Я чакаў сапраўднага hardcorу, а тут...Нешта больш падобнае на метал, ды яшчэ з жаночым ваклам. Не люблю такую музыку. Але мне падаецца, свайго слухача гэты гурт яшчэ знойдзе.
Потым быў полацкі гурт з назвай Indra. Наколькі я ведаю, у гэтага гурта ёсць нават альбом. Нада будзе паслухаць, а на канцэрце мне не ўставіла. Вельмі ўзрадваў іх басіст-прыкаліст, які перад выступам павітаў сваю дзяўчынку:))
Наступнымі былі Ann Core, гурт з Маладзечна. Гэта першы гурт, які хоць неяк завёў публіку ды запрасіў усіх падысці бліжэй да сцэны. Вакал вельмі падобны на вакал аднаго з маіх любімых гуртоў - Usplesk. Але музыка больш цяжкая. Ann Core вельмі спадабаліся не толькі мне, таксама і іншым, таму што ўпершыню за ўвесь вечар з залу пачуліся выкрыкі "Яшчэ!Яшчэ!"
Потым - гурт РоСтра. Тым, каму спадабалася іх песня ў Песнях Свабоды3, спадабаюцца і астатнія. На маю думку, такую музыку лепш слухаць дома, а не на канцэрце, ці оpen-airы.
Затым быў гурт Weeping Twilight. Якасны метал з добрым вакалам. Нажаль тэкстаў не чуваць, але назвы песняў нармалевыя:))
Потым гурт з цікавай назвай Заточка...Гэты гурт вельмі спадабаўся як заўсёды бухім членам фэн-клюбу Neuro Dubel, таму падтрымка ў іх была добрая. Калі адзін з вакалістаў гэтага гурта нагнуўся, каб нешта там настроіць, добрая палова зала ўбачыла, што ён у стрынгах.(Сам не бачыў, так як глядзеў у другі бок). Стыль гэтага гурта - ска. Падчас іх выступу падумалася пра тое, што гэтым хлопцам не дае спакою слава Ляпісу, таму яны вырашылі "А чым мы горш?" і пайшлі спяваць.
Апошнімі былі хлопцы з гурту Termin X. З гуртоў, выступаўшых у той дзень, яны былі лепшымі. Па паводзінах на сцэне напамінаюць Тав.Маўзер. Музыка ні на кога не падобная. Спадзяюся на іх перамогу на Басовішчы.
Потым па-за конкурсам выступаў гурт :В:N:. Пачалі ўжо па традыцыі песняй Адчуваю. Скончыць хацелі таксама па традыцыі - Канюшняй. Але публіка патрабавала яшчэ, таму хлопцам прыйшлося адыграць наколькі я памятаю яшчэ 2 песні:Моднікі і, канешне ж, Гарады. Бяз назвы руліць!!!
У перапынку паміж песнямі :В:N: аб'явілі тыя гурты, якія паедуць на Басовішча. На жаль усіх не памятаю. Дакладна памятаю што паедуць Termin X.
Зараз аб адмоўных момантах. Публіка як заўседы вельмі разнастайная. Шмат быдла, здаецца з Бярозы. Шмат эма-дзяўчынак. Паводзіны бухіх членаў длс на гэты раз перайшлі мяжу. І гэта ўлічваючы тое, што іх было толькі 4 штукі!!! Адзін з іх незнарок(?) піхнуў мяне. Доўга думаў, што будзе, калі ў адказ зламаць яму нос, але потым успомніў, што я не на гапатэцы і тут такое можна і дараваць. Слэм пачаўся толькі на :В:N: і гэта дрэнна. Ды й народу мала слэмілася, а быдлу з Бярозы гэта не падабалася. Недзе ў 21.20 падышлі сябры(члены?) МФ. Адразу пасля мітынгу(?). Вельмі не спадабаліся паводзіны аднаго з лідэраў (прозвішча называць не буду). Адчуванне, быццам ці яго там добра прэсаваў АМАП, таму ён такі злы, ці ён разам з сябрамі адпіздзіў амапаўца і хоча адпіздзіць кагосьці яшчэ, ці ён проста набухаўся і хоча кагосьці адпіздзіць. А можа і першае, і другое, і трэцяе. Карацей, ён быў больш падобны на звычайнага быдлагана, чым на аднаго з лідэраў калісьці нядрэнннай апазіцыйнай арганізацыі.