Home

25 Чэр 2008

sadful

...

Са спазненнем, але ж вельмі цікавая гісторыя: 

10 мая в Бресте должен был пройти большой open air "4 года
BrestCityHardcore". Заранее была проведена хорошая
реклама, приехало большое количество человек со всей
Беларуси, России и Украины. Однако в день концерта стало
известно, что концерт отменён без объяснения причины.
Цэтлікі: ,

30 Крс 2008

sadful

Канцэрт Horse the band у Мінску

У нядзелю, 27.04.08 быў на канцэрце  Horse the band у клубе Step. Гэта было нешта! Лепшы канцэрт у маім жыцці, дакладна. 
Спачатку выступалі 2 беларускія гурты - Out of Yesteryear і You Are in My September! На мой погляд няблага. 
Ну а потым і самі гарачыя амерыканскія хлопцы)
Між іншым, Horse the band - першы гурт з-за акіяну, які граў у нашай краіне за апошнія 5 год...
Цэтлікі:

19 Лют 2008

sadful

Канцэрт

Між іншым, 24 лютага я хутчэй за ўсё пайду на канцэрт IQ48 і :B:N:)Квіткі ўжо набыў.
Калі нехта з фрэндаў таксама пойдзе, пазначце ў каментах:)
Цэтлікі:

20 Ліс 2007

sadful

Канцэрты, на якія я жадаю пайсці ў хуткім часе.

24 лістапада, 19:00, Dolphin, West-World Club

25 лістапада, 17:30, Korn&Deftones Tribute, Клуб Аквариум.

Але ці атрымаецца ў мяне...
Цэтлікі:

19 Кст 2007

sadful

Канцэрт Lumen у Мінску

Учора быў на канцэрце Lumen. Адразу скажу, што гэта быў лепшы канцэрт, на якім я калі-небудзь прысутнічаў...
Уражванняў - мора. Вельмі ўразіла колькасць народу. Нават на N.R.M было меньш. Уразіў клюб. Ён стаў значна лепш, чым быў пад назвай "Юла". Уразіла таксама колькасць ментоў. І навошта ім было прыходзіць на гэты канцэрт...Прыемна ўразіла ахова клюбу. 
Ну і канешне ж, уразіла музыка. Гэта было нешта...Проста супер. Пачалося ўсё з песні "Иди в отмах". Публіка адразу ж завялася на поўную... і не спынялася да апошняй песні.
Спадабаўся слэм:) Пасля такога слэму нават зараз усё баліць)) Першы раз я атрымаў яшчэ падчас першай спробы зрабіць wall of death(не памятаю якая гэта была песня). Адзін хлопча добра чымсці трапіў мне  ў губу) 
А потым яшчэ разы 3 я  атрымаў па шыі і асабліва па сківіцы:) Усім хлопцам, што слэміліся, вялікі дзякуй! Мне вельмі спадабалася.
P.S. Хутчэй бы Lumen прыехалі зноў...

11 Кст 2007

sadful

Канцэрт N.R.M

Учора быў на прэзентацыі альбому "06".
З самага пачатку ўразіла колькасць народу. Такога я яшчэ не бачыў... каб на беларускамоўны гурт прыйшло столькі людзей. Я, разам з [info]vovan_malyavin і Вітаўтам, стаяў амаль што ў самым канцы чаргі...Яна рухалася вельмі марудна. Прайшло хвілін 50, і нарэшце мы папалі ў клуб. 
Першая песня, наколькі я памятаю была "Нас да халеры". Яе нам прыйшлося слухаць у гардэробе) Ну а потым пачалося. Атмасфера была вельмі ўтульная, усе свае)(Між іншым, здаецца, бачылі пару гбэшнікаў) Лявон Вольскі паміж песнямі аджыгаў па поўнай) Увогуле, усе было добра.
Пасля перапынку стаяў каля самай сцэны. Там было яшчэ лепш) Я заплюшчыў вочы і атрымліваў асалоду ад музыкі... Калі адспявалі Лехкіх-лёхкіх(маю любімую песню N.R.M) я пайшоў адпачываць. 
Вось такі канцэрт. Мне спадабаўся. Шкада толькі, што не спявалі Кумбу ды Парцізанскую...
P.S. Гэтую чаргу за верхнім адзеннем пасля канцэрту я буду памятаць яшчэ доўга)
P.P.S. Здаецца, бачыў [info]v_mariamna
Цэтлікі: ,

03 Кст 2007

sadful

Канцэрт

26 октября Маша и Медведи в Минске

Хіба пайсці...
Цікава...R-Club гэта раней была Юла?
Цэтлікі:
sadful

Ліс 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Рэклама

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com