Home

19 Кст 2007

sadful

Канцэрт Lumen у Мінску

Учора быў на канцэрце Lumen. Адразу скажу, што гэта быў лепшы канцэрт, на якім я калі-небудзь прысутнічаў...
Уражванняў - мора. Вельмі ўразіла колькасць народу. Нават на N.R.M было меньш. Уразіў клюб. Ён стаў значна лепш, чым быў пад назвай "Юла". Уразіла таксама колькасць ментоў. І навошта ім было прыходзіць на гэты канцэрт...Прыемна ўразіла ахова клюбу. 
Ну і канешне ж, уразіла музыка. Гэта было нешта...Проста супер. Пачалося ўсё з песні "Иди в отмах". Публіка адразу ж завялася на поўную... і не спынялася да апошняй песні.
Спадабаўся слэм:) Пасля такога слэму нават зараз усё баліць)) Першы раз я атрымаў яшчэ падчас першай спробы зрабіць wall of death(не памятаю якая гэта была песня). Адзін хлопча добра чымсці трапіў мне  ў губу) 
А потым яшчэ разы 3 я  атрымаў па шыі і асабліва па сківіцы:) Усім хлопцам, што слэміліся, вялікі дзякуй! Мне вельмі спадабалася.
P.S. Хутчэй бы Lumen прыехалі зноў...

sadful

Ліс 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Рэклама

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com