Калі я яшчэ быў маленькім, мы часта глядзелі футбол разам з татай. І вось, глядзім мы які-небудзь фінал Лігі Чэмпіонаў, я пытаю ў яго: - А за каго ты "болеешь"? А ён, як заўжды: - За Беларусь. З цягам часу я перастаў задаваць гэтае пытанне таце, усё роўна адказ заўжды адзін і той жа. І толькі зараз я зразумеў, чаму ён так адказваў.