Арка
Жудаснае сёння атрымалася святкаванне дня Волі. Спадзяюся ўсіх затрыманых хутка адпусцяць...
А для меня гэта напэўна была самая кароткая акцыя. Мы з сябрам ішлі з боку плошчы Перамогі. І вось, калі частка натоўпу прарвалася, я не паспеў і застаўся ў кольцы. Нас шчымілі ў арку, я падумаў што ў двары аўтазакі і нас затрымаюць...Атрымалася, мяне заціснулі ў арку апошнім і пачалі біць. Вынік: я выйшаў з аркі пабіты, з крывёй з носу, без шапкі і капялюшу. Як жа я здзівіўся, калі ў двары не было ні аўтазакаў, ні ментоў....Гэта быў натуральна шок. Нас не хацелі затрымаць, нас хацелі проста адпіздзіць. Калі я выйшаў са двара, натоўпа ўжо не бачыў і вырашыў што лепш за ўсё паехаць дамой. Па дарозе заскочыў у траўмпункт. "Ушиб правой голени, ушибы мягких тканей головы", нос спух, хаваць цяжка вельмі, спіна баліць. Кожны амапавец палічыў сваім абавязкам даць мне памацней...Між іншым, падчас збівання я пачуў:"Не бейте его, там кто-то снимает!" Мабыць гэта мяне выратавала.
