Home

11 Кст 2007

sadful

Канцэрт N.R.M

Учора быў на прэзентацыі альбому "06".
З самага пачатку ўразіла колькасць народу. Такога я яшчэ не бачыў... каб на беларускамоўны гурт прыйшло столькі людзей. Я, разам з [info]vovan_malyavin і Вітаўтам, стаяў амаль што ў самым канцы чаргі...Яна рухалася вельмі марудна. Прайшло хвілін 50, і нарэшце мы папалі ў клуб. 
Першая песня, наколькі я памятаю была "Нас да халеры". Яе нам прыйшлося слухаць у гардэробе) Ну а потым пачалося. Атмасфера была вельмі ўтульная, усе свае)(Між іншым, здаецца, бачылі пару гбэшнікаў) Лявон Вольскі паміж песнямі аджыгаў па поўнай) Увогуле, усе было добра.
Пасля перапынку стаяў каля самай сцэны. Там было яшчэ лепш) Я заплюшчыў вочы і атрымліваў асалоду ад музыкі... Калі адспявалі Лехкіх-лёхкіх(маю любімую песню N.R.M) я пайшоў адпачываць. 
Вось такі канцэрт. Мне спадабаўся. Шкада толькі, што не спявалі Кумбу ды Парцізанскую...
P.S. Гэтую чаргу за верхнім адзеннем пасля канцэрту я буду памятаць яшчэ доўга)
P.P.S. Здаецца, бачыў [info]v_mariamna
Цэтлікі: ,
sadful

Ліс 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Рэклама

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com